ФК Вест Хэм Юнайтэд
Вест Хэм Юнайтэд | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | West Ham United Football Club | |||
Мянушкі | Малатабойцы | |||
Заснаваны | 1895 | |||
Горад | Лондан, Англія | |||
Стадыён |
Алімпійскі Умяшчальнасць: 60 000 |
|||
Уладальнік | 1890s holdings[d][1][2], Дэйвід Саліван[d][2] і Дэйвід Голд[d][2] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | 14 месца | |||
Сайт | whufc.com (англ.) | |||
|
«Вест Хэм Юнайтэд» (англ.: West Ham United) — англійскі футбольны клуб з Лондана. У цяперашні час выступае ў Прэм’ер-лізе.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
XIX стагоддзе. Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Футбольны клуб «Вест Хэм» пачаў сваё існаванне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клуб стаў гуляць у Лізе Лондана праз год пасля свайго стварэння, і ў наступным сезоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у Другі Дывізіён Паўднёвай Лігі. «Малатабойцы» святкавалі поспех у першым сваім сезоне ў новым турніры. У 1900 годзе клуб змяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.
XX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]
У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Англіі. «Вест Хэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым Дывізіёне, але ў 1932 годзе клуб вылецеў у Другі Дывізіён і знаходзіўся там даволі доўга — чвэрць стагоддзя.
У 1950-я гады стагоддзя каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнер: Тэд Фентан, які развіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «малатабойцы» ізноў увайшлі ў Першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат Другога Дывізіёна.
У 1961 годзе ў «Вест Хэме» змяніўся трэнер. На месца Тэда Фентана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынанні папярэдняга трэнера ў плане маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і змяніў схему гульні. Усё гэта прынесла поспех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Англіі над «Прэстанам» 3:2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцам атрымалі перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Вест Хэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на еўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў клуб «Мюнхен 1860».
Да 1970-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнерам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Англіі ў 1975 годзе. А ў 1976 годзе «Вест Хэм» мог паўтарыць свой еўрапейскі поспех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бельгійскаму «Андэрлехту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі Дывізіён у 1978 годзе.
Праз тры гады клуб вярнуўся, прычым у 1980 годзе «Вест Хэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Англіі, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка лігі, але саступіў «Ліверпулу». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым Дывізіёне, што з’яўляецца для яе найлепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Вест Хэм» ізноў апусціўся ў ніжні па ўзроўні Дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўслед чарговае паніжэнне ў класе.
У пачатку 1990-х да трэнера Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клуб адразу ж вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм’ер-лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм’ер-лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Кубак Англіі: 1964, 1975, 1980
- Кубак уладальнікаў кубкаў: 1965
- Ліга канферэнцый: 2023
- Кубак Інтэртота: 1999
Склад[правіць | правіць зыходнік]
Станам на люты 2024 года.
|
|
Нумар 6 назаўсёды замацаваны за Бобі Мурам
Вядомыя гульцы[правіць | правіць зыходнік]
Глен Джонсан
Пол Інс
Майкл Карык
Джо Коўл
Фрэнк Лэмпард
Бобі Мур
Сцюарт Пірс
Брайн Робсан
Рыа Фердынанд
Тэдзі Шэрынгем
Хаўер Маскерана
Карлас Тэвес
Паала Дзі Каніа
Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]
- 1901—1932
Сід Кінг
- 1932—1950
Чарлі Пэйнтэр
- 1950—1961
Тэд Фентан
- 1961—1974
Рон Грынвуд
- 1974—1989
Джон Лаял
- 1989—1990
Лоу Макеры
- 1990—1994
Білі Бондз
- 1994—2001
Гары Рэднап
- 2001—2003
Глен Рэдэр
- 2003—2006
Элан Пардзью
- 2006—2008
Элан Кэрбышлі
- 2008—2010
Джанфранка Дзола
- 2010—2011
Аўрам Грант
- 2011—2015
Сэм Элардайс
- 2015—2017
Славен Біліч
- 2017—2018
Дэвід Моес
- 2018—2019
Мануэль Пелегрыні
- з 2019
Дэвід Моес
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ West Ham United statement — Вест Хэм Юнайтэд, 2021. Праверана 10 лістапада 2021.
- ↑ а б в Ownership — Вест Хэм Юнайтэд. Праверана 10 лістапада 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Вест Хэм Юнайтэд
- Афіцыйная старонка (англ.)
- Сайт фанатаў «Вест Хэм Юнайтэд» Архівавана 19 красавіка 2008. (руск.)